Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://libr.msu.by/handle/123456789/21889
Название: Прыказкі–аналагі ў генетычна і арэальна далёкіх мовах (на матэрыяле беларускай і вепскай моў)
Авторы: Петрушэўская, Ю. А.
Ключевые слова: прыказка,
прыказкавы аналаг
тыпалагічнае супастаўленне
вепская мова
беларуская мова
Дата публикации: 2023
Издательство: Белорусский государственный технологический университет
Библиографическое описание: Петрушэўская Ю. А. Прыказкі–аналагі ў генетычна і арэальна далёкіх мовах (на матэрыяле беларускай і вепскай моў) / Ю. А. Петрушэўская // Труды БГТУ. Серыя 4: Принт- и медиатехнологии. – 2023. – № 2 (273). – С. 96–104.
Краткий осмотр (реферат): Прыказкавыя фонды генетычна і арэальна далёкіх моў на сённяшні дзень недастаткова вывучаны ў супастаўляльна–тыпалагічным плане. У артыкуле прадстаўлены вынікі параўнання беларускіх і вепскіх прыказак з выкарыстаннем сінхранічнага падыходу і структурна-семантычнага мадэлявання міжмоўных прыказкавых паралеляў. Мэта даследавання: устанавіць і дыферэнцаваць тыпалагічную агульнасць міжмоўных прыказкавых аналагаў беларускай і вепскай моў. Фактычным матэрыялам даследавання паслужылі 755 прыказак вепскай мовы і звыш 12 000 прыказак беларускай мовы. З вепскіх прыказак, абраных для аналізу, паралелі ў беларускай мове маюць 158 адзінак, з якіх 72 адзінкі (амаль кожная дзясятая вепская прыказка) з’яўляюцца аналагамі беларускіх прыказак. Навуковая навізна даследавання заключаецца у першую чаргу ў самім факце супастаўлення вепскіх і беларускіх прыказак, а таксама ў прымяненні методыкі сінхранічнага падыходу з структурна–семантычным мадэляваннем для дыферэнцыяцыі тыпаў іх міжмоўных аналагаў. Вепскія прыказкі, якія маюць аналагі ў беларускай мове, дыферэнцуюцца па характары міжмоўнай агульнасці на некалькі тыпалагічна значных груп: універсальныя, інтэрнацыянальныя, агульныя з рускай мовай прыказкі, агульныя толькі для беларускай і вепскай моў. Вынікі і методыка іх атрымання ў далейшым могуць быць выкарыстаны для тыпалагічнага вывучэння прыказкавых фондаў іншых генетычна і арэальна далёкіх моў. Даследаванне выканана па заданні Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (навуковы праект № 20231303).
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://libr.msu.by/handle/123456789/21889
Располагается в коллекциях:Научные публикации

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
1.6.pdf1,64 MBAdobe PDFЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.