Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://libr.msu.by/handle/123456789/16031
Полная запись метаданных
Поле DCЗначениеЯзык
dc.contributor.authorШышкіна, В. А.-
dc.contributor.authorГуткоўская, А. Л.-
dc.contributor.authorМельнічук, Л. А.-
dc.contributor.authorРэмізоўская, А. Р.-
dc.contributor.authorМарданава, Т. М.-
dc.contributor.authorПанько, Л. Л.-
dc.date.accessioned2021-07-23T08:23:52Z-
dc.date.available2021-07-23T08:23:52Z-
dc.date.issued1999-
dc.identifier.citationШышкіна, В. А. Развіццё пачынаецца з нараджэння / В. А. Шышкіна і інш. // Пралеска. – 1999. – № 8. – С. 6–13.ru_RU
dc.identifier.urihttps://libr.msu.by/handle/123456789/16031-
dc.description.abstractТворчы капектыў аўтараў, які працаваў над стварэннем праграмы «Пралеска», завяршае сваю працу над абноўленым варыянтам праграмы. У ім прадстаўлены як базіснасць (стандарт, аснова развіцця), так і шляхі яе рэалізацыі. Тым самым пашыраны магчымасці педагогаў для творчага ўвасаблення таго, што ляжыць у аснове праграмы. Між іншым, сам базіс, стандарт дашкольнай адукацыі разглядваецца не як мінімум дасягненняў дзіцяці. Наша разумение стандарту будуецца на «Канвенцыі аб правах дзіцяці» (1989), якая абвяшчае права на развіццё разумовых, духоўных і фізічных сіл у іх самим поўным аб’ёме (што збліжае нас з аўтарамі шэрага іншых сучасных праграм, напрыклад, «Истоки»). У основу праграмы «Пралеска» пакладзена канцэпцыя псіхалагічнага ўзросту, дзе ўзрост цесна звязаны з ростам і развіццём арганізма, але не вызначаецца колькасцю пражытых гадоў (храналагічны, альбо пашпартны ўзрост). Гэта адносна замкнуты цыкл дзіцячага развіцця, які мае сваю структуру і дынаміку. Працягласць гэтага цыкла вызначаецца ўнутраным зместам. Кожны ўзроставы перыяд характарызуецца «спецыфічнай сітуацыяй развіцця» (Л. С. Выгоцкі), пэўнымі суадносінамі паміж умовамі сацыяльнага асяроддзя і ўнутранымі, канкрэтнымі новаўтварэннямі, іх своеасаблівым спалучэннем, вядучай дзейнасцю, якая ў найбольшай ступені абумоўлівае якасныя змяненні ў псіхіцы. Абапіраючыся на дадзены падыход, праграмай «Пралеска» вызначаны наступныя псіхалагічныя ўзросты: ранняе дзяцінств:; маленства (ад нараджэння да аднаго года) – група «Малютка»; ранні ўзрост (ад аднаго года да трох гадоў) – група «Маляты»; дашкольнае дзяцінства: малодшы дашкольны ўзрост (ад трох да пяці гадоў) – група «Чамучкі»; старэйшы дашкольны ўзрост (ад пяці да шасці – сямі гадоў) – група «Фантазёры». Акрамя ўжо вядомых раздзелаў, такіх, як «Пазнаць, каб выхаваць», «Расці здаровым, малыш», «Супрацоўнічаем з сям’ёй», уведзены новы – «Умовы ўвасаблення Праграмы ў педагагічную практыку». Базісную частку Праграмы кожнай групы складаюць такія кампаненты: характарыстыка ўзроставых магчымасцей псіхалагічнага развіцця дзіцяці; задачы развіцця, выхавання і навучання; паказчыкі развіцця; базісныя характарыстыкі асобы дзіцяці кожнага вызначанага ўзростачага перыяду. Карэкціруючы «Пралеску», мы імкнуліся ўлічыць заўвагі і прапановы педагогаў, якія працуюць па гэтай Праграме, адносна індывідуальна-дыферэнцыраванай работы з дзецьмі. Змест, формы і метады такой работы выдзелены ў асобны падраздзел для кожнай групы – «Дапаможам нашым дзецям». Прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з новымі матэрыяламі праграмы «Пралеска». Пачынаем з групы дзяцей першага года жыцця – групы «Малютка».ru_RU
dc.language.isootherru_RU
dc.publisherБеларускі Дом друкуru_RU
dc.subjectдашкольная педагогікаru_RU
dc.subjectпраграма «Пралеска»ru_RU
dc.subjectдашкольная адукацыяru_RU
dc.subjectвыхаваннеru_RU
dc.subjectфізічная культураru_RU
dc.subjectэстэтычнае выхаваннеru_RU
dc.subjectмузыкаru_RU
dc.subjectмастацтваru_RU
dc.titleРазвіццё пачынаецца з нараджэнняru_RU
dc.typeArticleru_RU
Располагается в коллекциях:Научные публикации

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
6962n.pdf819,77 kBAdobe PDFЭскиз
Просмотреть/Открыть


Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.