Please use this identifier to cite or link to this item: https://libr.msu.by/handle/123456789/16031
Title: Развіццё пачынаецца з нараджэння
Authors: Шышкіна, В. А.
Гуткоўская, А. Л.
Мельнічук, Л. А.
Рэмізоўская, А. Р.
Марданава, Т. М.
Панько, Л. Л.
Keywords: дашкольная педагогіка
праграма «Пралеска»
дашкольная адукацыя
выхаванне
фізічная культура
эстэтычнае выхаванне
музыка
мастацтва
Issue Date: 1999
Publisher: Беларускі Дом друку
Citation: Шышкіна, В. А. Развіццё пачынаецца з нараджэння / В. А. Шышкіна і інш. // Пралеска. – 1999. – № 8. – С. 6–13.
Abstract: Творчы капектыў аўтараў, які працаваў над стварэннем праграмы «Пралеска», завяршае сваю працу над абноўленым варыянтам праграмы. У ім прадстаўлены як базіснасць (стандарт, аснова развіцця), так і шляхі яе рэалізацыі. Тым самым пашыраны магчымасці педагогаў для творчага ўвасаблення таго, што ляжыць у аснове праграмы. Між іншым, сам базіс, стандарт дашкольнай адукацыі разглядваецца не як мінімум дасягненняў дзіцяці. Наша разумение стандарту будуецца на «Канвенцыі аб правах дзіцяці» (1989), якая абвяшчае права на развіццё разумовых, духоўных і фізічных сіл у іх самим поўным аб’ёме (што збліжае нас з аўтарамі шэрага іншых сучасных праграм, напрыклад, «Истоки»). У основу праграмы «Пралеска» пакладзена канцэпцыя псіхалагічнага ўзросту, дзе ўзрост цесна звязаны з ростам і развіццём арганізма, але не вызначаецца колькасцю пражытых гадоў (храналагічны, альбо пашпартны ўзрост). Гэта адносна замкнуты цыкл дзіцячага развіцця, які мае сваю структуру і дынаміку. Працягласць гэтага цыкла вызначаецца ўнутраным зместам. Кожны ўзроставы перыяд характарызуецца «спецыфічнай сітуацыяй развіцця» (Л. С. Выгоцкі), пэўнымі суадносінамі паміж умовамі сацыяльнага асяроддзя і ўнутранымі, канкрэтнымі новаўтварэннямі, іх своеасаблівым спалучэннем, вядучай дзейнасцю, якая ў найбольшай ступені абумоўлівае якасныя змяненні ў псіхіцы. Абапіраючыся на дадзены падыход, праграмай «Пралеска» вызначаны наступныя псіхалагічныя ўзросты: ранняе дзяцінств:; маленства (ад нараджэння да аднаго года) – група «Малютка»; ранні ўзрост (ад аднаго года да трох гадоў) – група «Маляты»; дашкольнае дзяцінства: малодшы дашкольны ўзрост (ад трох да пяці гадоў) – група «Чамучкі»; старэйшы дашкольны ўзрост (ад пяці да шасці – сямі гадоў) – група «Фантазёры». Акрамя ўжо вядомых раздзелаў, такіх, як «Пазнаць, каб выхаваць», «Расці здаровым, малыш», «Супрацоўнічаем з сям’ёй», уведзены новы – «Умовы ўвасаблення Праграмы ў педагагічную практыку». Базісную частку Праграмы кожнай групы складаюць такія кампаненты: характарыстыка ўзроставых магчымасцей псіхалагічнага развіцця дзіцяці; задачы развіцця, выхавання і навучання; паказчыкі развіцця; базісныя характарыстыкі асобы дзіцяці кожнага вызначанага ўзростачага перыяду. Карэкціруючы «Пралеску», мы імкнуліся ўлічыць заўвагі і прапановы педагогаў, якія працуюць па гэтай Праграме, адносна індывідуальна-дыферэнцыраванай работы з дзецьмі. Змест, формы і метады такой работы выдзелены ў асобны падраздзел для кожнай групы – «Дапаможам нашым дзецям». Прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з новымі матэрыяламі праграмы «Пралеска». Пачынаем з групы дзяцей першага года жыцця – групы «Малютка».
URI: https://libr.msu.by/handle/123456789/16031
Appears in Collections:Научные публикации

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
6962n.pdf819,77 kBAdobe PDFThumbnail
View/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.