Please use this identifier to cite or link to this item: https://libr.msu.by/handle/123456789/20027
Title: Малая” проза С. Грахоўскага ў люстэрку маральна-этычных праблем
Authors: Борбат, Т. І.
Keywords: маральна-этычныя праблемы
творчая індывідуальнасць
спавядальнасць
гуманістычная скіраванасць
спагада
міласэрнасць
псеўдамараль
лірычная проза
Issue Date: 2021
Publisher: Видавничо-виробниче підприємство «Мрія-1»
Citation: Борбат, Т. І. “Малая” проза С. Грахоўскага ў люстэрку маральна-этычных праблем / Т. І. Борбат // МОВА, ЛІТЕРАТУРА, КУЛЬТУРА, ФОЛЬКЛОР, МИСТЕЦТВО НАРОДІВ СВІТУ: УНІВЕРСАЛЬНЕ Й УНІКАЛЬНЕ: Міжнародний проєкт. Колективна монографія : самостійне електронне видання / Т. П. Беценко, С. А. Шуляк, В. О. Артюх, І. А. Швед, І. П. Мозговий та ін.; за заг. ред. Т. П. Беценко – Суми: видавничо-виробниче підприємство «Мрія-1», 2021. – С. 184–196.
Abstract: У артыкуле ў кантэксце маральна-этычных праблем аналізуюцца апавяданні С. Грахоўскага са зборнікаў “Які вялікі дзень”, “Сустрэча з самім сабою”. Адзначаецца, што пісьменнік схільны да адлюстравання маральна-этычных праблем, актуальных і для нашага часу, да пастаноўкі і мастацкага вырашэння рознага кшталту канфліктаў праз складаны ўнутраны свет герояў, да разгортвання вострых жыццёвых калізій. Для найбольш цікавага і разнастайнага раскрыцця ўнутранага свету герояў плённа асвойваюцца С. Грахоўскім такія мастацкія сродкі, як унутраныя маналогі, дыялогі, характарыстыкі, знешні партрэт, успаміны. Апавяданні напісаны ад першай асобы. Гэта форма прыцягвае пісьменніка магчымасцю максімальна наблізіць галоўнага героя да чытача і тым самым заглыбіцца ў псіхалогію свайго сучасніка, выразней ахарактарызаваць яго ўнутраны свет. Апавяданні вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай завершанасцю, цікавымі характарамі, роздумам над складанымі маральна-этычнымі праблемамі сучаснасці, якія часцей за ўсё раскрываюцца на матэрыяле вясковага жыцця (“Зімовыя сны”, “Галя Карэцкая”, “Мальвы”, “Рута”, “А маці не спіць”, “Сын”, “Зялёны агеньчык”). Пераважная большасць апавяданняў С. Грахоўскага пазначана глыбокім псіхалагізмам, у іх пафас гуманізму не дэкларуецца, а вынікае з самой карціны, з развіцця сюжэта і лірычнага пачуцця. Такім чынам, у лепшых апавяданнях пісьменнік закранае вострыя маральныя праблемы сучаснасці, праблемы духоўнасці і бездухоўнасці, паказвае маральнае ўзвелічэнне чалавека працы, і наадварот, духоўнае спусташэнне самых розных прадстаўнікоў мяшчанскай філасофіі. Творы прасякнуты пафасам гуманізму, любоўю да чалавека.
URI: https://libr.msu.by/handle/123456789/20027
ISBN: 978-966-566-783-4
Appears in Collections:Научные публикации

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
S 2075.pdf8,42 MBAdobe PDFThumbnail
View/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.