Please use this identifier to cite or link to this item:
https://libr.msu.by/handle/123456789/21887
Title: | Прыказкі–аналагі ў генетычна і арэальна аддаленых мовах (на матэрыяле беларускай і шведскай моў) |
Authors: | Петрушэўская, Ю. А. |
Keywords: | прыказка прыказкавы аналаг тыпалагічнае супастаўленне шведская мова беларуская мова |
Issue Date: | 2023 |
Citation: | Петрушэўская Ю. А. Прыказкі–аналагі ў генетычна і арэальна аддаленых мовах (на матэрыяле беларускай і шведскай моў) // Вес. БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2023. – № 4. – С. 89–92. |
Abstract: | Артыкул прысвечаны вызначэнню тыпалагічна значных прыказкавых падабенстваў (прыказак-аналагаў) пры супастаўленні прыказкавых фондаў беларускай і шведскай моў, для якіх характэрна адсутнасць моўнай роднасці, арэальнай блізкасці і лінгвакультурных кантактаў. Фактычным матэрыялам для даследавання паслужылі 950 беларускіх і 880 шведскіх прыказак. У выніку сінхранічнага параўнальнага аналізу беларускіх і шведскіх прыказак на падставе методыкі іх структурна-семантычнага мадэлявання ўстаноўлена, што ў шведскай мове існуе значная колькасць прыказак (каля 15 %), якія з’яўляюцца поўнымі або частковымі аналагамі беларускіх прыказак. Усе прыказкі-аналагі ў беларускай і шведскай мовах дыферэнцуюцца па характары міжмоўнай агульнасці на дзве тыпалагічна значныя групы адзінак: універсальныя (не абумоўленыя моўным радством, арэальнай блізкасцю ці кантактаваннем моў) і інтэрнацыянальныя (дэтэрмінаваныя генетычнай блізкасцю моў або іншамоўнымі запазычаннямі). Наяўнасць такой колькасці і разнастайнасці міжмоўных аналагаў беларускіх і шведскіх прыказак сведчыць аб тыпалагічнай блізкасці прыказкавых фондаў дзвюх моў.Даследаванне выканана па заданні Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў, навуковы праект № 20231303. |
URI: | https://libr.msu.by/handle/123456789/21887 |
Appears in Collections: | Научные публикации |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.