Please use this identifier to cite or link to this item:
https://libr.msu.by/handle/123456789/14031
Title: | Сінанімічнае багацце фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа |
Authors: | Ашарчук, І. У. |
Keywords: | беларуская літаратура беларуская мова фразеалагізмы Якуб Колас |
Issue Date: | 2008 |
Publisher: | Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова |
Citation: | Ашарчук, І. У. Сінанімічнае багацце фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа / І. У. Ашарчук // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. – 2008. – № 1 (29). – С. 118–122. |
Abstract: | Артыкул прысвечаны аналізу фразеалагічных сінонімаў у моватворчасці Якуба Коласа, якая характарызуецца вялікай колькасцю сінанімічных фразеалагічных адзінак. Мэта работы – разгледзець асаблівасці фразеалагічнай сінаніміі, якая надзвычай шырока прадстаўлена ў творах Якуба Коласа, вылучыць сінанімічныя рады ФА паводле сінтаксічнай суаднвсенасці, вызначыць семантычна тоесныя і семантычна розныя сінанімічныя ФА, выявіць стылістычную ролю паралельнага ўжывання фразеалагізмаў-сінонімаў у адным мікракантэксце. Фразеалагізмы-сінонімы ўтвараюць сінанімічныя пары і рады. У сінанімічныя рады ўключаюцца агульнамоўныя і ўласна аўтарскія фразеалагізмы. Сінанімічныя рады могуць складацца з фразеалагізмаў-сінонімаў, якія супадаюць па сваёй структуры (маюць структуру сказа, словаэлучэння ці спалучэння слоў) ці адрозніваюцца. На аснове гэтага вылучаюцца аднаструктурныя, падобнаструктурныя і рознаструктурныя фразеалагічныя сінонімы. Фразеалагізмы-сінонімы мовы твораў Якуба Коласа могуць быць семантычна тоеснымі (поўнасцю супадаюць значэнні) ці семантычна рознымі (маюць адрозненні ў аб’ёме значэння ці ў адценнях значения). Выкарыстанне фразеалагізмаў-сінонімаў побач у адным мікракантэксце садзейнічае стварэнню пэўных стылістычных эфектаў: градацыі, якая заключаецца ва ўзмацненні стылістычнага значэння фразеалагізма. |
URI: | http://libr.msu.by/handle/123456789/14031 |
Appears in Collections: | № 1 (29) |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.