Please use this identifier to cite or link to this item: https://libr.msu.by/handle/123456789/22860
Title: Састаў і структура руска-беларускага слоўніка крылатых біблейскіх выразаў і афарызмаў
Authors: Іваноў, Я. Я.
Макіенка, В. М.
Keywords: Біблія
крылатыя словы
фразеалогія
афарыстыка
слоўнік
беларуская мова
руская мова
пераклад
Issue Date: 2019
Citation: Іваноў, Я. Я. Састаў і структура руска-беларускага слоўніка крылатых біблейскіх выразаў і афарызмаў / Я. Я. Іваноў, В. М. Макіенка // Труды БГТУ. Серия 4 : Принт- и медиатехнологии. – 2019. – № 2 (225). – С. 108–117.
Abstract: У артыкуле вызначаны прынцыпы ўкладання, састаў і структура руска-беларускага слоўніка ўстойлівых выразаў і афарызмаў, якія паходзяць з Бібліі. Абгрунтаваны характарыстыкі слоўніка як перакладнога, шматмоўнага, нарматыўнага, універсальнага. Акрэслены семіятычныя тыпы, структурныя разнавіднасці ўстойлівых біблеізмаў у сучаснай рускай мове. Вызначаны ступень і спосабы іх сувязі з кантэкстам біблейскай крыніцы, адрозненні паводле сферы іх ужывання, стылістычных асаблівасцяў, экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўцы. Распрацаваны прынцыпы разгалінаванага апісання крылатых біблеізмаў у рускамоўнай частцы слоўніка, якая складаецца з 8 зон (загаловачнай, стылістычнай, семантычнай, этымалагічнай, гістарычнай, лінгвакультурнай, ілюстрацыйнай, даведачнай). Вызначаны змест і структура перакладной часткі слоўніка, якая складаецца з 2 зон – беларускамоўнай і іншамоўнай. Беларускамоўная зона падзяляецца на 4 субзоны (загаловачную, стылістычную, этымалагічную, ілюстрацыйную). Іншамоўная зона перакладной часткі слоўніка змяшчае польскія і нямецкія адпаведнікі і эквіваленты рэестравых адзінак. Абгрунтаваны выбар метамовы слоўніка – рускай, што абумоўлена напрамкам перакладу і моўнай прыналежнасцю пераважнай большасці карыстальнікаў даведніка. Распрацаваны ўзоры слоўнікавых артыкулаў для апісання асобна выразаў-біблеізмаў, асобна афарызмаў-біблеізмаў.
URI: https://libr.msu.by/handle/123456789/22860
Appears in Collections:Научные публикации

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
P1540.pdf1,65 MBAdobe PDFThumbnail
View/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.